У Гістарычным музеі адкрылася выстава старэйшага фотамайстра Беларусі

Ісаак Салавейчык (1890-1967) фотакарэспандэнт, педагог і фатограф у трэцім пакаленні (яго дзед і бацька былі ўласнікамі прыватных фотаатэлье ў Гродне, Слоніме, Нясвіжы, Пружанах, Беластоку) асвоіў прафесію ў розных яе праявах.

Ён працаваў фотакарэспандэнтам рэспубліканскіх газэт і часопісаў, выкладчыкам на шматлікіх курсах фотааматараў, пазней выкладчыкам спецыялізаванага вучылішча, якое рыхтавала фатографаў-бытавікоў.

Быў супрацоўнікам рэспубліканскіх выдавецтваў,  фатограф "Белдзяржкіно", музейным фатографам.
На выставе прадстаўлены арыгіналы і копіі фатаграфічных прац Ісака Салавейчыка.

Гэта фотапартрэты дзеячоў беларускай навукі і культуры, створаныя ў перыяд 1952-1960 гг. падчас працы ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і Дзяржаўным мастацкім музеі БССР.

Яны не проста даюць магчымасць узгадаць абліччы гэтых людзей, але дазваляюць акунуцца ў іх унутранны свет, адчуць іх характар.
Значная частка фатаграфій на выставе прысвечана ціхаму, утульнаму Мінску трыццатых -пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, гораду, у які Салавейчык пераехаў у 1925 годзе і які палюбіў.
Акрамя фатаграфій у выставачнай зале можна убачыць аўтэнтычныя часопісы і друкаваныя выданні 1930-х гадоў з фотапублікацыямі І.Салавейчыка, а таксама дакументальныя матэрыялы.

Нагадаем, выстава праходзіць у межах выставачнага праекту, прысвечанага 50-годдзю Народнага фотаклуба «Мiнск», і працягнецца да 31 кастрычнiка.

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі