Ганцавіцкая міліцыя лавіла “сутачніка” (фота)

Некалькі аўтамабіляў з мігалкамі і дзясятак супрацоўнікаў міліцыі часткова перакрылі рух на адной з вуліц горада. Такім чынам яны спрабавалі затрымаць ганцаўчаніна, які зачыніўся ў сваім легкавіку.

Абарону ён трымаў амаль гадзіну, за гэты час ён патэлефанаваў на “гарачую лінію” газеты і здаўся толькі калі прыехаў намеснік начальніка РАУС.

Затрыманы паспеў паведаміць журналістам, што, магчыма, яго пераследуюць за тое, што ён не адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, якія яму прысудзілі амаль тры месяцы таму. Аднак лекары выявілі ў мужчыны цукроўку і забаранілі трымаць пад арыштам, таму міліцыянты яго адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі