У футбольным клубе “Полацк” 2 месяцы не плацяць заробак

Начальнік ФК “Полацк” Дзмітрый Васілеўскі кажа, што перабоі з заробкам былі заўсёды, але зараз склалася катастрафічная сітуацыя.


“Бліжэйшы матч на кубак Беларусі з “Гомелем” у сераду ў Полацку адбудзецца. Пасля з’явіцца нейкая яснасць. Зараз складаная сітуацыя, спонсары дапамагаць не могуць, сродкі браць няма адкуль. Чакаем, што вырашыцца на ўзроўні абласных улад. Чакаем, вылучаць нам падтрымку ці не”.

Цяпер “Полацк” займае дзявятае месца з шаснаццаці каманд першая лігі. На апошнім месцы з адным ачком змясціліся “Баранавічы”. І хоць у “Баранавічах” заробак плацяць, гульцы атрымліваюць па 600-700 тысяч рублёў. Не дзіўна, чаму Баранавічы ў дзесяці гульнях набралі толькі адно ачко.


Галоўны трэнер Андрэй Кіпра кажа, што на палову сыграных матчаў не назбіралася футбалістаў нават на заяўку. А на выездзе ў Полацку было толькі тры футбалісты на замене – на поле выходзіў нават адміністратар клуба.

Андрэй Кіпра:

“Адзін хлопец раніцай працуе на рынку індывідуальным прадпрымальнікам, вечарам прыходзіць і гуляе. У Полацку гулялі, не было масажыста. Той жа адміністратар атрымаў траўму і дапамогу аказаць не было каму – пастаяў на броўцы, аднавіўся і далей пайшоў гуляць. Ён выходзіць на поле, і прыходзіцца за яго рабіць гаспадарчую працу. На дадзены момант у нас не прафесійная каманда, а аматарскі клуб у прафесійнай лізе”.


Перад пачаткам сезона “Баранавічы” узялі бюджэтную суду, каб заявіцца на чэмпіянат. Тады з каманды сышлі 11 гульцоў асноўнага складу. Кіраўніцтва клуба фізічна не паспявала знайсці ім больш-менш годную замену. Зараз некаторыя былыя гульцы згодныя вярнуцца. Але пры ўмове, што будзе сталы заробак, хай і не вельмі высокі.

Андрэй Кіпра кажа, што апошнім часам некуды знікла фінансаванне згода з указам прэзідэнта N116 ад 1-га сакавіка 2010 года аб падтрымцы спартовых клубаў.

У той самы час ва ўпраўленні спорту Міністэрства спорту і турызму кажуць, што ўказ дзейнічае і ніхто яго не адмяняў. А клубам раяць пераглядаць свае страты.

“Мы ведаем сённяшняе эканамічнае становішча ў краіне, таму мы лічым, што будзе разумна з боку клубаў перагледзець каштарыс стратаў. Недзе пераглядзець кантрактныя абавязкі. Прыняць меры, а не сядзець, склаўшы рукі і чакаць, што грошы зваляцца. Трэба нешта рабіць, у тым ліку і з дапамогай мясцовых распарадчых органаў”.

На думку супрацоўніка ўпраўлення спорту, клубам, што маюць эканамічныя складанасці, трэба браць прыклад з мінскіх

спартовых каманд. Апошнія таксама маюць праблемы, але стараюцца самі іх вырашаць.

Фота:fcbaranovichi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі