У Еўрасаюзе ўстрывожаны масавай непісьменнасцю насельніцтва

Як адзначае DELFI, у дакладзе гаворыцца, што кожны пяты падлетак ва ўзросце 15 гадоў, а таксама каля 75 млн дарослых у краінах ЕС не валодаюць базавымі навыкамі ў чытанні і пісанні. А гэта стварае тупіковыя сітуацыі пры пошуках працы і ўзмацняе рызыку беднасці і выключэння з грамадства.

Эксперты заклікаюць Еўрасаюз перагледзець сваё бачанне барацьбы з непісьменнасцю. У прыватнасці, прапануецца ствараць бібліятэкі ў незвычайных месцах — напрыклад, у гандлёвых цэнтрах. Як варыянт прапануецца прыцягваць у адукацыю большую колькасць выкладчыкаў-мужчын, каб яны служылі ўзорам для хлопчыкаў, якія звычайна чытаюць менш, чым дзяўчынкі.

Аўтары дакладу перакананыя ў неабходнасці бясплатнай і якаснай пачатковай адукацыі для ўсіх. Яны лічаць, што інвеставаць у павышэнне пісьменнасці грамадзян усіх узростаў карысна для эканомікі: гэта прынясе адчувальную выгаду насельніцтву і грамадству, якая ў доўгатэрміновай перспектыве будзе вылічацца мільярдамі еўра.

Фота — vmnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі