У эканоміку Магілёўшчыны інвестуюць Вялікабрытанія, Расія і Аўстрыя
Сёлета за тры месяцы Магілёўшчына атрымала 76 млн долараў інвестыцый.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года гэтая лічба ў 2,5 разы большая, адзначае газета "Магілёўскія ведамасці".
50 млн долараў было інвеставана ў арганізацыі прамысловасці і гандлю, больш за 20 млн – у сферу бытавых вырабаў і прадметаў асабістага спажывання, а таксама рамонту аўтамабіляў.