У Даніі прайшлі парламенцкія выбары

Апытанні на выхадах з участкаў таксама паказваюць, што апазіцыйныя партыі могуць заняць болей за 90 месцаў у парламенце Даніі, у якім налічваецца 179 дэпутатаў, перадае ВВС.

Правая кааліцыя і ўрад такім чынам могуць страціць 85 месцаў.

Новым прэм’ерам краіны стане жанчына — лідар сацыял-дэмакратаў Хэле Торнінг-Шміт. Кіраўнік ураду Ларс Лэке Расмусэн ужо прызнаў сваё паражэнне і пажадаў поспехаў будучаму новаму прэм'еру.