У Чэрыкаве з’явілася кавярня на колах “Бусляня”
Кавярня разлічаная на 20 месцаў і знаходзіцца ў спісаным аўтобусе.
Яна належыць мясцоваму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю №11. Там рыхтуюць спецыялістаў у галіне грамадскага харчавання, перадае “Радыё Магілёў”.
Першапачаткова кавярня ўдзельнічала ў разнастайных кірмашах, аднак цяпер яна размясцілася побач з аўтастанцыяй і паркам адпачынку.
Наведнікі могуць ацаніць нізкую пяціадсоткавую надбаўку на смажанкі, бліны, булачкі, хот-догі і напоі. Для навучэнцаў ліцэя гэта добрая магчымасць атрымаць карысную практыку і зарабіць.
Фота: www.tv.tvrmogilev.by