У букмекераў матч БАТЭ — "Валенсія" — самая папулярная стаўка дня

Пасля перамогі над “Лілем” і “Баварыяй” у Лізе чэмпіёнаў букмекеры сталі больш асцярожна падыходзіць да шанцаў барысаўскага БАТЭ. Калі перад гульнёй з немцамі вера ў перамогу беларускага клуба была 1 да 12, то перад матчам з “Валенсіяй” каэфіцыенты зусім іншыя.

Так, у адной з самых вядомых сусветных букмекерскіх кантор — Bwin — стаўка на матч БАТЭ — “Валенсія” — самая папулярная. На перамогу "Валенсіі" ставяць 50% наведвальнікаў, у БАТЭ вераць — 34%, на нічыю — 16%.

Каэфіцыент на перамогу "Валенсіі" — 2.05, на перамогу БАТЭ — 3.50, на нічыю — 3.40.

Падобныя каэфіцыенты і ў іншых букмекерскіх канторах.

Нагадаем, матч групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і іспанскай "Валенсіяй" пройдзе на "Дынама" 23 кастрычніка (пачатак — у 21.45). Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".

Букмекеры: Прыкладна 40% ставак былі на БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі