Букмекеры: Прыкладна 40% ставак былі на БАТЭ

Розныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на БАТЭ з розным каэфіцыентам: ад 1/8 да 1/12. Гэта значыць, выйграць можна было ў 12 разоў больш за стаўку! Што праўда, такія шчасліўчыкі апынуліся ў меншасці.

“Большасць усё ж такі ставіла на “Баварыю”. Прыкладна 60% ставак было на яе. На перамогу “Баварыі”, на перамогу з форай [розніца больш, чым у адзін мяч. ― Еўрарадыё], з улікам дадатковага выніку (перамога “Баварыі” ці нічыя). 40% аналагічных ставак ― на БАТЭ”, ― паведамілі Еўрарадыё ў букмекерскай канторы “Олимп”.

Цікава, што пасля першага гола ў вароты баварцаў у перамогу БАТЭ паверылі нават букмекеры. Каэфіцыент з 1 да 12 змяніўся на 1 да 3! Прыкладна з такім жа каэфіцыентам сталі прымаць стаўкі на перамогу “Баварыі”.

Тым часам аўтарытэтная брытанская букмекерская кантора William Hill зменшыла каэфіцыент БАТЭ на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў у 7 разоў! Да матча з “Баварыяй” ён быў роўны 750,00. Зараз ён 101,00.

Фота: gorod48.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі