Букмекеры ў сем разоў зменшылі каэфіцыент БАТЭ на выйгрыш Лігі чэмпіёнаў

Да паядынку з "Баварыяй" каэфіцыент барысаўскага футбольнага клуба на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў быў 750,00. Цяпер ён 101,00.

Як нагадвае сайт goals.by, пасля перамогі над "Лілем" букмекеры на 35% павялічылі паспяховыя шанцы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў: з 32-га барысаўчане падняліся на 29-е месца.

На думку букмекераў, БАТЭ мае больш шанцаў выйграць Лігу чэмпіёнаў, чым партугальская "Брага" (151,00), "Бенфіка" (201,00), кіеўскае "Дынама" (251,00), "Селціка" (251,00), "Манпелье" (301,00), "Аякс" (501,00), "Ліль" (501,00) і маскоўскі "Спартак" (501,00).

З удзельнікаў групы, дзе выступае БАТЭ, шанцы на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў наступныя: "Баварыя" — 13,00, "Валенсія" — 81,00.

Тым часам, 40% беларусаў, якія зрабілі стаўкі на вынік матча БАТЭ  "Баварыя", паставілі грошы на БАТЭ!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі