Футбалісты БАТЭ сенсацыйна абыгралі "Баварыю" — 3:1! ФОТА+ВІДЭА

На мінскім стадыёне "Дынама" 2 кастрычніка адбыўся матч другога тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Першы гол у браму гасцей забіў Аляксандр Паўлаў на 23-й хвіліне. На 78-й хвіліне Віталь Радзівонаў падвоіў лік.

Пад канец гульні (на 91-й хвіліне) Франк Рыберы ўсё ж "размачыў" лік. Аднак на 95-й хвіліне Рэнан Брэсан канчаткова завяршыў паразу мюнхенскага клуба — 3:1.

Цяпер у сваёй групе F барысаўскі клуб займае 1-е месца, маючы 6 ачкоў.

Нагадаем, што ў першым туры 19 верасня БАТЭ выйграў у гасцях у "Ліля" (3:1), а "Баварыя" — дома ў "Валенсіі" (2:1).

Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі — пра Аляксандра Глеба

Трэнеры БАТЭ і "Баварыі" — пра матч

Юп Хайнкес і Віктар Ганчарэнка далі прэс-канферэнцыю пасля гульні.

Настаўнік мюнхенскай "Баварыі" падкрэсліў перавагу БАТЭ, якая палягае ва ўменні пабудаваць кампактную гульню ў абароне. Па словах Хайнкеса, БАТЭ гуляў з поўнай аддачай і паказаў сябе з лепшага боку.

Віктар Ганчарэнка падзякаваў заўзятарам за выдатную падтрымку. Дзеля такіх момантаў варта жыць, заявіў трэнер. Настаўнік БАТЭ перасцерагае ад эйфарыі: казаць пра тое, што клуб пачне перамагаць так у кожным матчы, ён бы не стаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі