У Брэсцкім раёне падвялі вынікі паўгадовай забароны “чарніла”

Прадаваць моцнае пладова-ягаднае віно забаранілі летась у жніўні ў двух сельсаветах. Увосень забарону пашырылі яшчэ на чатыры, піша газета “Заря над Бугом”. За першы квартал гэтага года ад алкаголю памерлі толькі 2 чалавекі, а летась ажно 8.

Разам з тым, многія адмыслоўцы кажуць, што гэтая забарона неэфектыўная: таннае віно можна купіць у суседнім сельсавеце ці ў абласным цэнтры. Забарона выклікала пратэст гандляроў. Прыбыткі продажу “чарніла” ўпалі амаль напалову, а яно складала 5% усяго тавараабарачэння.

Дарэчы, Беларусь па спажыванні алкаголю ўваходзіць у топ-дзясятку краін свету. Наш паказчык –  15, 13 літра  на чалавека ў год  – амаль у тры разы перавышае норму, за якой пачынаецца пагроза фізічнага выраджэння нацыі.

Фота — kulinar.brsmok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі