У Брэсце злодзея-рэцыдывіста адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

На 21-гадовага брэстчаніна склалі пратакол, што ён скраў з Брэсцкага электрамеханічнага заводу 400 літраў дызельнага паліва і апаратуру. Агулам крадзеж ацэньваецца больш як на 10 мільёнаў рублёў. Хутчэй за ўсё хлопец хацеў адпомсціць заводу, адкуль яго звольнілі за п'янства і дробны крадзеж, піша "Брестская газета".

Падчас расследавання выявілася, што мужчына ўжо меў судзімасць за крадзеж і на яго пачалі новую справу за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Злодзея затрымалі і… адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Па словах міліцыянтаў, калі ён выплаціць заводу кошт скрадзенай і прададзенай маёмасці, пакаранне будзе мінімальным.

Нагадаем, што праваабаронцу Алеся Бяляцкага не выпусцілі да суда з-пад варты нават пад паручальніцтвы больш як 800 вядомых беларусаў і замежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі