У Брэсце ствараюць сацыяльную сетку для валанцёраў

У рэгіёне працуюць валанцёрскія атрады адразу некалькіх грамадскіх аб'яднанняў і рухаў, піша "Брестская газета". Аднак добраахвотнікам у Брэсце не хапала ўзгодненасці ў сваёй дзейнасці. Часам узнікалі сітуацыі, калі ў адну школу-інтэрнат прыязджалі з падарункамі адразу некалькі дабрачынных атрадаў, а ў іншыя — ніхто. Каб пазбегнуць у будучыні такіх сітуацый, у Брэсце і быў створаны Цэнтр валанцёрскага руху. Галоўнымі яго мэтамі сталі наладжванне ўзаемадзеяння ўнутры добраахвотніцкіх ініцыятываў рэгіёну, а таксама ўстанаўленне дыялогу з органамі ўлады.

Пакуль цэнтр толькі набірае абароты. У пачатку 2012 года з'явіўся яго афіцыйны сайт. Тут валанцёры могуць зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы, якая і будзе дапамагаць ім каардынаваць дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі