У Брэсце прайшоў праваабарончы Форум

Форум ладзіў Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Былі запрошаныя палітыкі, праваабаронцы, сваякі палітвязняў, дыпламаты і журналісты — усе, хто пераймаецца лёсам рэпрэсаваных. На Форуме стварылі абласны камітэт па дапамозе рэпрэсаваным, які будзе каардынаваць дапамогу тым з іх, хто знаходзіцца ў пенітэнцыярных установах Брэстчыны. Агулам на Форуме было каля 50 чалавек.

Нагадаем, што на Брэстчыне адбываюць пакаранне чатыры палітвязні. У Івацэвіцкай калоніі знаходзяцца Фёдар Мірзаянаў і Эдуард Лобаў, а таксама Мікалай Аўтуховіч. У вёсцы Купліна каля Пружан адбывае “хімію” Павал Севярынец.