У Брэсце зрабілі першую ў рэгіёнах аперацыю па перасадцы ныркі
37-гадовы мужчына з Баранавічаў паўтара года жыў дзякуючы гемадыялізу.
Такім чынам, перасадку органаў цяпер ажыццяўляюць не толькі ў Мінску. У Брэсцкай вобласці ў чарзе на перасадку ныркі стаяць болей за 80 чалавек. А магчымасці адкрытага ў абласной лякарні аддзялення транспланталогіі — 30-40 аперацый на год. На досведзе Брэста адпрацоўваюцца перспектывы развіцця транспланталагічнай службы ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамляе БЕЛТА.
На сёння ў Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы ныркі, коснага мозгу, сэрца. Таксама ладзяць перасадкі ствалавых клетак і тканак. У 2008 годзе была таксама засвоеная аперацыя па перасадцы пячонкі.