У бельгійскім Льежы тэракт, загінулі 6 чалавек (фота+відэа)

Бельгійскія следчыя, якія займаюцца замахам у Льежы, знайшлі ў складзе тэрарыста разрэзанае на кавалкі цела жанчыны. Такім чынам, колькасць ахвяраў льежскага замахоўцы ўзрасла на яшчэ аднаго чалавека. Дарэчы, на тым жа складзе вычварэнец вырошчваў індыйскія каноплі, перадае alert24.pl.

Нагадаем, што ў тэракце загінуў і сам нападнік — 33-гадовы Нардзін Амрані. Яго матывы так і засталіся невядомымі. Раней ён шматкроць сядзеў у турме за незаконнае нашэнне зброі, вырошчванне канопляў, хуліганства і вымаганне грошай.

***

Паводле сённяшняй інфармацыі, учора загінулі шэсць чалавек, уключна з тэрарыстам, 123 былі параненыя. Раніцай стала вядома, што загінула дзіця і 20-гадовы мужчына.

***

Раней паведамлялася, што нападнікаў было трое, аднак пасля дадзеныя ўдакладнілі — Амрані дзейнічаў адзін. Непадалёк ад месца здарэння паліцыя знайшла яго аўтамабіль. 

Злачынца адкрыў стральбу ўдзень 13 снежня ў цэнтры Льежу, на аўтобусным прыпынку на плошчы Сэн-Ламбер. Ён быў узброены ручнымі гранатамі і аўтаматам Калашнікава, з якога пачаў страляць па людзях. Стральба вялася з даху бліжэйшага будынку. Затым мужчына скончыў жыццё самагубствам, падарваўшыся на гранаце.

У выніку здарэння пацярпелі, паводле апошніх звестак, 125 чалавек, паведамляе ВВС. Многія шпіталізаваныя з асколачнымі раненнямі. Прыкладна палова пацярпелых — гэта маладыя людзі ад 17 да 20 год. Сярод чатырох загінулых двое падлеткаў, 18-месячная дзяўчынка, 75-гадовая жанчына і сам злачынца.

Паводле звестак Le Soir, у Амрані было крымінальнае мінулае — яго асуджалі на 58 месяцаў турмы за незаконнае захоўванне зброі і вырошчванне марыхуаны. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Бельгіі заявіў, што дзеянні злачынцы нельга аднесці да тэрарызму.

Студэнт Мікіта ў эфіры Еўрарадыё распавёў пра тое, што адбываецца ў бельгійскім Льежы, дзе здарыўся тэракт.

Сам малады чалавек не быў сведкам здарэння на плошчы Сэн-Ламбэр — яго навучальны корпус знаходзіцца за горадам. Але з яго словаў, на месцы тэракта любіла збірацца моладзь. Сярод загінулых — двое падлеткаў, амаль палова параненых — маладыя людзі ад 17 да 20 год.

“Людзі баяцца выходзіць на вуліцу, — кажа Мікіта. — І ўвогуле, Льеж мае рэпутацыю крымінальнага горада”.

111213 MikitaS.mp3 


Фота: www.apimages.com

Фота: photoblog.msnbc.msn.com

Фота: sudpresse.be

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі