У Беластоку праходзіць суд над беларускім палітуцекачом Жукаўцом (фота)

Відавочна, што і суддзя і пракурор здзіўленыя такой цікавасцю да суда.


Нагадаем, Андрэй Жукавец з’ехаў з Беларусі ў сакавіку 1999 году па палітычных матывах. За нявыплату буйнога крэдыту на яго была заведзеная крымінальная справа. Паводле словаў актывіста, прычынай гэтага стала апазіцыйная дзейнасць. Жукавец кажа, што справа супраць яго сфальсіфікаваная.


У падтрымку Андрэя Жукаўца выступілі аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", "Малады Фронт", рух "Разам", украінскі Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".


Сёння судовы працэс у Беластоку ўжо на самым пачатку прапыняўся, бо аказалася, што ў пракурора і ў адваката Жукаўца не працуюць мікрафоны. У выніку суддзя аб'яўляў тэхнічны перапынак.

Базыль Сеген — перакладчык дакументаў па справе Жукаўца дае інтэрв’ю. Супраць гэтага перакладчыка Жукавец прасіў пракуратуру распачаць крымінальную справу за фальсіфікацыі перакладаў.

Жукавец заявіў некалькі хадайніцтваў, у тым ліку і пра перадачу справы ў вышэйшы суд, каб той перанёс судовае паседжанне ў іншы рэгіён Польшчы. Паводле беларускага ўцекача, суд у Беластоку "выкарыстоўвае сфальсіфікаваныя пераклады дакументаў з Беларусі". Калі суддзя адмовіў Андрэю Жукаўцу ў гэтым, той папрасіў выдаліць "сфальсіфікаваныя дакументы са справы". Аднак і на гэта беларус атрымаў адмову.


Затым Жукавец унёс запыт аб замене суддзі. На што атрымаў чарговую адмову. Усе адмовы суддзя аргументаваў тым, што яны ўжо паступалі да яго падчас іншых судовых паседжанняў.

Чарговае судовае паседжанне па справе беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца скончылася. Наступнае паседжанне пройдзе 23 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі