У Беларусі сёння адбываюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў

Выбарчыя ўчасткі сёння працуюць ад 8-й да 20-й гадзіны.

На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 293 кандыдаты. Нагадаем, што агулам статус кандыдата мелі 375 чалавек. Аднак за тыдзень да дня галасавання Аб'яднаная грамадзянскай партыя і Партыя БНФ знялі сваіх кандыдатаў і далучыліся да кампаніі байкоту выбараў. Апазіцыйныя партыі патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў і ўключыць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, чаго зроблена не было.

З гэтай нагоды шэсць буйных апазіцыйных структураў заклікалі 23 верасня не хадзіць галасаваць. Разам з тым, апазіцыя абвясціла, што не будзе ладзіць пратэстныя акцыі ў дзень галасавання.

Падчас датэрміновага галасавання, якое ішло з 18 па 22 верасня, незалежныя назіральнікі зафіксавалі шматлікія факты парушэнняў. Асноўныя з іх — гэты прымус да датэрміновага галасавання і маніпуляцыі са спісамі выбарцаў з боку ўчастковых камісій. За час датэрміновага галасавання, паводле афіцыйных звестак, прагаласаваў кожны пяты выбарац.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі