У аэрапорце яго сустракалі яго калегі — праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Павел Сапелка. Сам Стэфановіч рыхтуецца да таго, што цяпер яго, верагодна, чакае адміністрацыйны суд.
Ён кажа, што не збіраецца пакідаць праваабарончую дзейнасць і будзе змагацца за тых, хто знаходзяцца за кратамі, адзначае udf.by.
Нагадаем, што праваабаронцу вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, як і яго паплечніка Алеся Бяляцкага.