У Бабруйску будуюць дом з дзіцячай пляцоўкай каля праезнай часткі (фота)
Новы дом з "эксперыментальнай" дзіцячай пляцоўкай хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю на вуліцы Коўзана.
Адлегласць ад меркаванай дзіцячай пляцоўкі да ажыўленай дарогі складае не больш за 10 метраў. Ніякай агароджы вакол пляцоўкі каля дома няма.
Варта адзначыць таксама, што каля дарог назапашваецца шмат шкодных рэчываў, у прыватнасці — свінцу. Як будуць абараняць дзяцей ад гэтага шкоднага ўздзеяння, невядома.
