ЦВК пачне разглядаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
У Цэнтрвыбаркам было пададзена больш за такіх 40 скаргаў.
У аўторак, 28 жніўня, разгледзяць скаргі з рэгіёнаў (пачатак а 11-й гадзіне), акрамя Мінскай вобласці, чарга якой прыйдзе ў сераду (пачатак а 10-й). У чацвер, 30 жніўня, таксама а 10-й гадзіне ў ЦВК дойдзе чарга скаргаў са сталіцы.
Нагадаем, агулам было зарэгістравана 363 кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 122 чалавекі атрымалі адмовы, 9 чалавек зняліся з выбарчай кампаніі.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не выключае, што ў выніку разгляду скаргаў колькасць зарэгістраваных кандыдатаў можа ўзрасці.
Фота — bymedia.net