У Арменіі ідуць акцыі пратэсту "супраць фальсіфікацыі пры падліку галасоў"

Яе ўдзельнікі заявілі, што акцыя будзе насіць бестэрміновы характар. Актывісты маюць намер працягваць яе, аж пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя, перадае РБК са спасылкай на армянскія СМІ.

На пасаду прэзідэнта Арменіі балатаваліся сем кандыдатаў. Паводле экзіт-полаў і папярэдніх падлікаў лідарства трымае цяперашні прэзідэнт Серж Саргсян — ён атрымаў амаль 59% галасоў.

У адпаведнасці з армянскім заканадаўствам, канчатковы вынік выбараў будзе апублікаваны праз сем дзён пасля іх.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі