Трыкі і Сява прысвяцілі песню Нагана

Англійскі музыка Трыкі бліскуча выступіў на ўральскім фестывалі Kamwa. Канцэрт зоркі апынуўся ўдалым дзякуючы Славу Хахалкіну, больш вядомаму як репер Сява, вялікім прыхільнікам якога з’яўляецца Трыкі.

Аказалася, што ў самалёце на Перм Трыкі сутыкнуўся з яшчэ адным сваім кумірам – Нагана, і па прылёце адразу ж выправіўся ў мясцовы клуб на яго канцэрт. Там жа з’явіўся і Сява, а раніцай музыкі выклалі ў Сеціва прадукт сумеснай творчасці, які, вядома, прысвяцілі Нагана.

У выніку арганізатары фэста Kamwa заявілі, што яны адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з прамоўтарам Аляксандрам Чапарухіным і Greenwave Music, якія нібыта справакавалі канфлікт, дапусціўшы Сяву на сцэну падчас вялікага канцэрта Трыкі. Сам Чапарухін лічыць канцэрт вельмі ўдалым і кажа, што ён быў гатовы да такога павароту падзей. Па словах прамоўтэра, тое, што Трыкі апынуўся “ў кампаніі інтэлігентнага, цвярозага і адказнага Сявы” – гэта вялікая ўдача. “Калі б ён трапіў у рукі іншых паборнікаў уральскай ідэнтычнасці, мог бы “забіцца” у хлам і апынуцца ў лякарні”. А так Трыкі адыграў выдатны канцэрт у выдатным настроі: гледачы адзначылі выдатную выканальніцкую форму Трыкі і яго музыкаў.

Па матэрыялах www.zvuki.ru

Фота: minnesota.publicradio.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі