Tricky шукае новы вакал. Можа, ім будзеце вы?

Брытанскі музыка Tricky не ўпершыню дзеліцца славай. Падчас сваіх канцэртаў ён часцяком запрашае публіку на сцэну. Але патанчыць. Цяпер жа Трыкі запрашае з ім спяваць! 
 
Каб прэтэндаваць на мікрафон, трэба, па-першае, вырашыць, на які канцэрт з новага Еўрапейскага тура вы хочаце трапіць. На жаль, гэта не можа быць Мінск, таму што канцэрт, які планавалася правесці ў Re:Public, перанеслі “на пазней” (калі – невядома, але дакладна, што ўжо пасля Еўрапейскага тура 2013).
 
Таму выбірайце з наступнага:
 
17 лістапада 2013 Уроцлаў, Польшча
18 лістапада 2013 Варшава, Польшча
19 лістапада 2013 Кракаў, Польшча
20 лістапада Познань, Польшча
27 лістапада 2013 Антвэрпен, Бельгія
28 лістапада 2013 Кёльн, Германія
29 лістапада 2013 Капенгаген, Данія
1 снежня 2013 Берлін, Германія
2 снежня 2013 Гамбург, Германія
3 снежня 2013 Франкфурт, Германія
9 снежня 2013 Цюрых, Швейцарыя
10 снежня 2013 Мюнхен, Германія
11 снежня 2013 Страсбург, Францыя
12 снежня 2013 Ліён, Францыя
14 снежня 2013 Ліль, Францыя
15 снежня 2013 Клермон, Францыя
16 снежня 2013Парыж, Францыя
18 cнежня 2013 Амстэрдам, Галандыя
 
Па-другое, трэба спампаваць незавершаны трэк, які склаў Трыкі, і праспяваць пад яго нешта сваё. 
 
Ну і, па-трэцяе, запісаны шэдэўр трэба запампаваць у адмысловую групу на Soundcloud да 1 лістапада і пазначыць, за выступ на якім канцэрце з тура вы змагаецеся. Усе вакальныя пасланні праслухае Трыкі са сваёй вакалісткай Франчэскай Бэльмондэ. Хто кране – таго (ці тых) і запросяць на сцэну.
 
Дарэчы, Еўрарадыё таксама паўдзельнічае. У нас талентаў – уся рэдакцыя!
 
Фота: www.freeformfestival.pl