The Toobes пакрыўдзіліся на Будкіна, а Язерская раззлавалася на Atlantica

Альбом “Hello” мінскай каманды The Toobes перамог адразу ў чатырох з дзевяці намінацый на штогадовай цырымоніі ўручэння музычных узнагарод “Experty.by”. Аўтарытэтныя крытыкі аддалі “Тубсам” прызы за “Лепшы дэбютны альбом”, “Лепшы рок-альбом”, “Лепшы альбом года паводле Вялікага журы” і проста за “Лепшы альбом года”.


The Toobs


Сяргей Будкін

Паводле аднаго з чатырох штатных экспертаў, рэдактара партала “Тузін Гітоў” Сяргея Будкіна, дэбют 2009-га года было з чаго выбіраць. Вось толькі грамадзянская пазіцыя пераможцаў прыйшлася не зусім да спадобы крытыку:

Сяргей Будкін:
“А перамог гурт, якога я асабіста паважаю за тое, што яны робяць, але не прымаю за іх грамадзянскую пазіцыю з-за таго, што яны не толькі не могуць звязаць 2 словы па-беларуску, але адмаўляюцца разумець па-беларуску. Гэта гурт The Toobes”.

Нехта з прысутных жартаваў: “Скандал!”, а нехта застаўся незадаволеным сублімацыямі новых беларускіх герояў, якія не маглі звязаць двух слоў нават па-руску і паводзілі сябе як сапраўдныя рок-зоркі: пафігістычна і не разумеючы, што адбываецца вакол іх. Выратаваў сітуацыю штатны эксперт, музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі, уручыўшы The Toobes галоўны прыз цырымоніі і выступіўшы сурдаперакладчыкам каманды:

Зміцер Падбярэзскі: “Калі вам трэба нешта сказаць, вы падумайце, а я скажу тады… Ну, яны вельмі ўдзячныя нам за праведзеную працу, яны вельмі рады, што штатныя эксперты адзначылі іх альбом, яны будуць прыкладаць усе намаганні, каб іх музыка разышлася па ўсім свеце, і гэтыя ўзнагароды, якія яны атрымалі сёлета, не будуць у іх жыцці апошнімі, правільна я сказаў?”


Стась Ламакін, The Toobes

Зміцер Падбярэзскі

Atlantika

Што да іншых намінацый, то асаблівых сенсацый тут не назіралася. Прыз за лепшы поп-альбом года атрымаў гурт Atlantika за альбом “Taboo”:

Atlantika: “Вялікі дзякуй! У мінулым годзе мы запісалі ўрэшце песню на беларускай мове – дзякуй вялікі Сяргею Будкіну за тое, што прапанаваў нам гэтую ідэю. Вялікі дзякуй сапрадзюсеру Алегу, Паўлу Бараноўскаму. 2009-ты год быў вельмі цікавы: мы зноў вярнулі любоў нашых крытыкаў і патрапілі ў нянавісць да Элеаноры Язерскай”.


Глюкі

У сувязі з невялікай колькасцю выдадзеных у мінулым годзе альбомаў этнічнай музыкі, эксперты вырашылі адмовіцца ад намінацыі “Лепшы фольк-альбом” і прыдумалі новую намінацыю — “Лепшы беларускамоўны альбом”, якім стала плыта “Idyjatyzm” ужо неіснуючага магілёўскага гурта “Глюкі”:

Экс-“Глюкі”: “Ну што, гурт ужо не існуе, але ўзнагароду мы атрымалі. Прыемна, што ад сайта з такой гучнай назвай “Experty.by”.



CherryVata

У 2009-м годзе наведвальнікі партала “Experty.by” таксама мелі магчымасць галасаваць за свае любімыя альбомы. Паводле галасавання “Прыз народных экспертаў” атрымаў альбом “ViaVanilla” каманды CherryVata.


Сяргей Ясючэня, West-Records


Лепшым рэкард-лейблам, як і ў мінулым годзе, нават змяніўшы крытэры адбору, эксперты прызналі кампанію West-Records:

Зміцер Падбярэзскі: “Мы трошкі змянілі свае падыходы да ацэнак, і улічвалі колькі разоў былі згаданыя дыскі лейблаў у чатырох выніковых дзясятках. Мы пачалі ўлічваць не толькі колькасць выдадзеных альбомаў, але яшчэ і зважаць на якасць. Пераможца – беларускі лейбл West-Records дзякуючы альбомам “Ляпіса Трубяцкога”, “Без Білета”, Тані Кушнер набраў у суме 43 балы”.
Эксперт і каардынатар парталу Experty.by Зміцер Безкаравайны

Выдадзеныя ў Беларусі ў 2009-м годзе 60 альбомаў праслухалі таксама аўтарытэтныя замежныя эксперты: расійскі спецыяліст Арцемій Троіцкі, палячка Катажына Палух, украінец Ігар Панасаў, літоўскі эксперт Рамунас Жылніс і Яніс Стундзінш з Латвіі.

Гурт Port Mone

Тройка лепшых беларускіх альбомаў паводле замежных крытыкаў выглядае наступным чынам: на трэцім месцы апынуўся альбом “V” гурта Apple Tea, на другім – “Mannequin” Тані Кушнер, пераможцам стала плыта “Dip” гурта Port Mone.



Пазаштатны эксперт Віталь Драздоў уручае прыз Вялікага журы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі