Tok Rukoo знялі чарговы кліп пры ўдзеле Крыса Нонга (глядзім і слухаем!)

Пасля колькіх гадоў маўчання мінскі індзі-рок гурт Tok Rukoo вяртаецца з новым сінглам “Not So Magical Now” ды кліпам на яго. Вось што расказаў Еўрарадыё фронтмэн гурта Вадзім Хейфец:

“У нас зацягваецца працэс завяршэння запісу альбома. І такі ёсць момант, што пакуль ён не запісаны, пакуль нашы старыя песні, якія мы хочам паказаць свету на адным дыску не сабраныя, няма матывацыі неяк рухацца наперад, даваць канцэрты. І вось у чаканні альбому мы вырашылі выдаць гэтую песню”.


З зацяжнога перапынку музыкаў выцягнула і ідэя маладой рэжысёркі і студэнткі Акадэміі Мастацтваў Ганны Клебановіч, зняць кліп. Дапамог Ганне справіцца з задачай рэжысёр Кірыл Нонг, які раптоўна набыў папулярнасць. Дарэчы, аднойчы Нонг ужо здымаў відэа для Tok Rukoo на песню "Big Lies". А потым Кірыл запрасіў вакаліста гурта Вадзіма Хейфеца зняцца ў фільме “Здымаць на паражэнне”.

Спампаваць сінгл можна на сайце гурта

Новы альбом музыкі плануюць выдаць у наступным годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі