Thurston Moore з Sonic Youth пераключыўся на black metal

Як распавёў яшчэ адзін удзельнік новага метал-гурта Мура ў інтэрв’ю 1st Five, ён любіць black metal, а пасля распаду Sonic Youth і разводу ў яго з'явілася маса вольнага часу.

Цяпер гурт Twilight працуе над матэрыялам для студыйнага альбома. У запісе бярэ ўдзел і Мур. Нагадаем, што Thurston Moore быў адным з заснавальнікаў Sonic Youth і мужам басісткі і вакалісткі Кім Гордан.

За сваю кар'еру Sonic Youth запісалі 16 студыйных альбомаў. "The Eternal", апошні з іх, паступіў у продаж у 2009 годзе. А ў 2011 годзе ў прэсе з'явілася інфармацыя пра тое, што Мур і Гордан разходзяцца а гурт спыняе творчую дзейнасць.

Фота: spin.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі