Таня Кушнер з гуртом Slowmotion выпусцілі новы сінгл (спампаваць)

Гурт Slowmotion, у які ўваходзяць Таня Кушнер, Віталь Артыст і Мацвей Сабураў выпусціў новы сінгл з “унутраным феерверкам” і “стукам сэра”. Над рэлізам трып-поп праект працаваў цэлых паўтара года.

“Мы крыху прытармазілі працу над праектам – займаліся рознымі іншымі справамі: Мацвей здымаў, мы з Віталікам шчыльна займаліся Без Білета. А сінгл ляжаў і нават быў ужо запісаны, а мы ўсё ніяк не маглі яго выкласці. А мне хацелася, каб ужо на месца гэтых песень прыйшлі новыя, а для гэтага трэба было аддаць людзям тое, што ўжо ёсць”, — тлумачыць Таня Кушнер.

Сінгл складаецца з трох кампазіцый – "Headlights" і "Сердце стучит", якія гурт выконваў на канцэртах і раней, але яны не былі запісаныя. Ды самай першай песні Тані Кушнер"After The Rain" з сольнага альбома "Mannequin" 2009 года. Над апошняй кампазіцыяй, распавядае Таня, Віталь Артыст працаваў доўгі час “каб давесці яе да розуму”, і цяпер яна загучала “модна і зусім па-іншаму”.

Па словах музыкаў, назва рэлізу “Headlights” — гэта танцуючыя агні, якія суправаджаюць кожную песню унікальным унутраным феерверкам:

“Калі мы слухаем самыя любімыя песні, гэтыя агні асабліва прыгожыя. Таму мы так радуемся, калі знаходзім новых выканаўцаў і іх кампазіцыі, якія выклікаюць у нас тыя самыя перажыванні”.

Паколькі праект рухаецца вельмі павольна і засяроджана, то чакаць ад Slowmotion альбома ў бліжэйшы час не варта.

“Мы цяпер нічога не плануем, — кажа Таня. — Але насамрэч гэта можа адбыцца наадварот у вельмі кароткі тэрмін. Што ёсць — тое і выпускаем. Я ўпэўненая, што далей будзе нейкі сюрпрыз”.

Спампаваць сінгл можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі