Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах

Атрымаць выбарчы бюлетэнь для галасавання можна, паказаўшы пашпарт ці правы кіроўцы. Вайскоўцам тэрміновай службы бюлетэнь могуць выдаць па ваенным білеце, дзяржслужбоўцам — па службовым пасведчанні. Акрамя таго, прагаласаваць можна з пенсійным пасведчаннем і студэнцкім білетам пры наяўнасці ў іх фатаграфіі. Грамадзяне, якія згубілі пашпарт, могуць прагаласаваць з даведкай органаў унутраных спраў.

Дарэчы, праваабаронцы неаднаразова адзначалі, што найбольшая колькасць парушэнняў на выбарах адбываецца падчас датэрміновага галасавання.

Нагадаем, што на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў зараз прэтэндуюць 294 кандыдаты. Еўрарадыё склала свой спіс будучых дэпутатаў, з якім можна пазнаёміцца тут.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі