Футбольная зборная Іспаніі ў гасцях перамагла Францыю — 1:0 (відэа)

Адзіны гол забіў Пэдра Радрыгес на 58-й хвіліне. Свае шанцы французы скарыстаць не здолелі.


16 кастрычніка 2012-га Іспанія і Францыя ўжо сустракаліся, у матчы была зафіксаваная нічыя 1:1.

У групе "I" цяпер лідыруе зборная Іспаніі — 11 ачкоў пасля 5 матчаў, у Францыі — 10 ачкоў пасля 5 матчаў. На трэцім месцы Грузія — 4 ачкі пасля 5 гульняў. Беларусь займае 4-е месца — 3 ачкі пасля 4-х гульняў. У Фінляндыі 2 ачкі пасля трох матчаў.

Беларуская зборная правядзе бліжэйшы матч 7 чэрвеня ў гасцях з Фінляндыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі