Сяргей Каваленка ў судзе спяваў гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"

Пра гэта актывіст КХП-БНФ паведаміў сёння прысутным у залі Першамайскага суда Віцебска.

Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе Радыё Свабода, сёння, калі людзі сталі заходзіць у залю, Каваленка пачаў спяваць гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Сяргей Каваленка адказвае ў судзе па-беларуску, перакладчыца перакладае за ім на рускую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі