Сябры прэзентуюць сольны альбом памерлага Лёшы Ліпа

27 лютага ў сталічным Jack Club пройдзе гламурная “Lip style party” у памяць музыкі Лёшы Ліпа, які памёр уночы з 6 на 7 снежня 2012 года. Мэта вечарыны — сабраць сяброў, знаёмых Лёшы і прыхільнікаў творчасці музыкі. І, не зважаючы на сумную нагоду, зрабіць гэта весела, бо Лёша быў вясёлым чалавекам.

“Будуць сябры-музыкі і Лёшава тусоўка — яго блізкія і сябры з дзяцінства, — дзеліцца падрабязнасцямі вечарынкі дзяўчына Лёшы Наташа Велік. — Яго песні будуць абавязкова выконваць сябры-музыкі, яго музыка будзе гучаць увесь час. То бок, упор на памяць, на дасягненні, на маштаб яго асобы”.

У межах “Lip style party” адбудзецца прэзентацыя сольнага альбома Лёшы Ліпа, а таксама выступяць сябры музыкі — Каця Пытлева, Стася (“По глазам”), Анастасія Ціхановіч, “Дудакинг`c Бэнд” (экс Neo), гурт Rostany (экс Dali) і іншыя.

“У першую чаргу Лёха — электроншчык, — узгадвае пра Лёшу лідар Rostany Віктар Рудэнка. — Па-другое, чалавек, якога я ведаў і які мне аднойчы вельмі моцна дапамог. Ну, і наогул такі яскравы персанаж у нашай музыцы”.

Гламурнае паці ў гонар Лёшы Ліпа пачнецца ў 19:00. Кошт квіткоў — 55 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі