Свет сустракае "канец свету": турыстычны бум і жарты шведскай паліцыі

Да гэтай падзеі людзі ў розных кутках Зямлі рыхтаваліся па-рознаму. 

Французскую вёсачку Бюгараш ля падножжа Пірэнеяў на 200 жыхароў запаланілі турысты з усёй Зямлі. Яны паверылі, што іх выратуюць іншапланетнікі, якія з'явяцца з бліжэйшай гары. Пад ёй нібыта знаходзіцца гіганцкая "падземная паркоўка" лятучых талерак.

"Калі сонная французская вёсачка адзінай перажыве канец святла, то насельніцтва Зямлі будзе налічваць 150 паліцэйскіх , 250 раздражнёных рэпарцёраў з усяго свету і 198 збянтэжаных мясцовых жыхароў", — цешыцца французскі карэспандэнт The Daily Telegraph.

У ЗША 25 мільёнаў жыхароў (гэта 12% насельніцтва) вераць у апакаліптычны трактоўку Вялікага Календара Майя, сведчаць ў NASA. Некаторыя нядрэнна на гэтым зарабілі. Напрыклад, адзін з праекціроўшчыкаў бамбасховішча класа "люкс" за год атрымаў сотні заказаў. Пры гэтым за свае паслугі ён бярэ па 75 тысяч долараў.

У Аргенціне перад канцом свету пачаліся беспарадкі і рабаванні супермаркетаў. У курортным горадзе Сан-Карлас-дэ-Барылочэ жыхары выносілі з магазінаў нават лядоўні і тэлевізары.

У Кітаі паліцыя ладзіць масавыя аблавы на "прапаведнікаў канца свету": на раніцу пятніцы было затрымана больш за тысячу сектантаў.

А ў Швецыі паліцыянты звярнуліся да злачынцаў у надзеі, што тыя пабаяцца паўстаць перад Страшным Судом з нячыстым сумленнем. На сваёй старонцы ў Facebook паліцыянты распаўсюдзілі заклік і паабяцалі раскаяным злачынцам добры абед. Масавых прызнанняў не было, затое пост сабраў больш за 40 тысяч "лайкаў".

У Італіі гаспадары рэстарана ў адным невялікім мястэчку прапануюць сваім наведвальнікам "апакаліптычную піцу" і "Суднае віно".

Будысты Расіі памоляцца за ўвесь свет для ліквідацыі наступстваў чаканні "канца свету", перадае "Інтэрфакс". Прычым пару тыдняў таму яны катэгарычна заяўлялі, што ў гэтае "прадказанне" не вераць.