Сваякі беларускіх палітвязняў ушануюць памяць Вацлава Гавэла

6 студзеня 1977 года яго арыштавалі за подпіс пад Хартыяй. Рух “За Свабоду” ініцыяваў правядзенне вечарыны памяці выбітнага палітыка ў Мінску. Грамадскія дзеячы, журналісты, сваякі палітвязняў збяруцца разам, каб аддаць даніну павагі вялікаму чэху і выказаць сваё прызнанне за падтрымку і салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю.

Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Руху за Свабоду (праспект Незалежнасці, 80–73) у пятніцу, 6 студзеня. Пачатак — а 15-й гадзіне, інфармуе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі