Суд над экспертам у Віцебску — пад сакрэтам

Нагадаем, што паседжанні праходзяць у закрытым рэжыме. У судзе кажуць, што матэрыялы справы маюць дзяржаўныя сакрэты. Журналістаў не пусцілі за турнікет, за якім яшчэ за 15 хвілін да пачатку паседжання знаходзіліся ўдзельнікі працэсу.

Да прадстаўнікоў СМІ выйшаў толькі намеснік пракурора Віцебскай вобласці Аляксандр Сідаровіч. Ён паведаміў, што сам факт нядбайнасці з боку міліцыянта-эксперта адбыўся 20 студзеня 2009 года. Супрацоўнік абласной міліцыі ўваходзіў у групу па раскрыцці выбуху ў 2008 годзе ў Мінску.

Прозвішча абвінавачанага пакуль не вядомае. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі