Суд над экс-намеснікам міністра ўнутраных спраў пачнецца ў студзені 2013-га

Нагадаем, ён быў арыштаваны ў снежні 2011 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Следства сцвярджае, што Яўген Полудзень сістэматычна і доўгі час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грошы.

Пра тое, што суд пачнецца прыблізна ў сярэдзіне студзеня 2013 года, Радыё Свабода паведаміла прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Марыя Лапо. Паводле яе словаў, ваенная калегія Вярхоўнага суда яшчэ не вырашыла, ці будзе суд над Полуднем адкрытым.


На фота: Яўген Полудзень яшчэ пры выкананні сваіх абавязкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі