Стварэнне міжнароднай арганізацыі КДБ мог палічыць "здрадай радзіме"

На мінулых парламенцкіх выбарах затрыманыя па справе "здрады радзіме" Андрэй Гайдукоў і Ілля Багданаў былі ягонымі даверанымі асобамі.

У каментары газеце "Хімік" Філімонаў распавёў, што ведае хлопцаў як актыўных маладых людзей, якія цікавяцца жыццём краіны і займаюцца пабудовай грамадзянскай супольнасці. 

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што Андрэй Гайдукоў кіраваў арганізацыяй "Саюз маладых інтэлектуалаў". Аднак Філімонаў кажа, што гэтая арганізацыя была толькі ў працэсе стварэння. Гайдукоў апошнім часам займаўся распрацоўкай статуту і правядзеннем устаноўчага сходу. Арганізацыя планавалася міжнароднай — можа, таму і прыцягнула да сябе ўвагу спецслужбаў, мяркуе Філімонаў.

На яго думку, наваполацкі юнак мог сустракацца з замежнымі грамадзянамі дзеля стварэння моладзевай арганізацыі, бо заканадаўства патрабуе, каб у міжнароднай арганізацыі былі замежныя заснавальнікі.

Фота — з сацыяльных сетак

Ілля Багданаў: Мяне забралі з дома і павезлі ў кайданках у Мінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі