Стужынская не разумее негатыўнай рэакцыі на перагляд спісу неўязных

У інтэрв'ю БелаПАН кіраўніца офіса "За дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская заявіла пра сваё здзіўленне тым, што для беларускай інфармацыйнай прасторы гэта стала вялікай навіной.

Па словах Стужынскай, сутнасць ініцыятывы — не паменшыць колькасць уключаных у спіс, а  ўдакладніць крытэры візавых санкцый і перагледзець сам спіс.

Яна таксама падкрэсліла, што агучаная прапанова — гэта толькі "меркаванне пра безвыніковасць візавых санкцыі і заклік больш эфектыўна падыходзіць да складання гэтых спісаў, гэта значыць уводзіць больш зразумелыя крытэры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі