Старыкевіч: Адкуль Бандарэнка ўзяў лічбу ў 80% завербаваных журналістаў?

Экс-палітвязень заявіў, што 80% незалежных беларускіх журналістаў працуюць на КДБ.

Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандра Старыкевіча, ці сапраўды кожныя чатыры з пяці журналістаў працуюць на спецслужбы. Па словах Старыкевіча, лічба ў 80% ні на чым не грунтуецца — з такім жа поспехам можна было гаварыць і пра 60% ці 90%.

Старыкевіч: "Цікавы кантэкст, у якім прагучала гэтая заява. Бандарэнку было зададзенае пытанне наконт прэтэнзіяў, якія журналісты маюць да сайту "Хартыі". А ў адказ ён проста заявіў, што 80% незалежных журналістаў завербаваныя КДБ. Выдатны падыход! Калі нехта мае да цябе прэтэнзіі — абвяшчай яго агентам КДБ. І ўсё, справа закрытая!"

Разам з тым, кажа Старыкевіч, кожны мае права на сваё меркаванне. Ён лічыць непатрэбным разглядаць заяву Бандарэнкі на з'ездзе БАЖ, які пройдзе 18 траўня. Людзі, маўляў, самі разбяруцца.

Дарэчы, Зміцер Бандарэнка даў інтэрв'ю прэс-службе БАЖ, дзе патлумачыў сваё выказванне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі