Старшы трэнер зборнай па веласпорце адказаў за правал на чэмпіянаце

27 лютага прайшло паседжанне выканкама Беларускай федэрацыі роварнага спорту. На ім заслухалі справаздачу старшага трэнера нацыянальнай каманды Станіслава Салаўёва.

У выніку дыскусіі выступ нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету прызналі нездавальняючым. Выканкам федэрацыі звярнуўся да кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму з хадайніцтвам пра скасаванне кантракту з расійскім трэнерам. Сёння ж міністр Аляксандр Шамко падпісаў загад пра звальненне Салаўёва з пасады.

Як паведамляе БЕЛТА, апошнія гады працы ў зборнай Беларусі Салаўёў увесь час канфліктаваў са спартоўцамі і трэнерамі, а таксама з кіраўніцтвам веладрома "Мінск-Арэны".

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі