Скрудж Макдак трапіў у спіс Forbes

Ён заняў першае месца сярод сабе падобных у рэйтынгу часопіса Forbes. Гэта амерыканскае выданне склала спіс самых багатых выдуманых персанажаў.

Па дадзеных часопіса, дзякуючы 30-адсоткаваму росту коштаў на золата, стан Скруджа павялічыўся з 33 з паловай да $44,1 мільярдаў долараў. Як вядома, Макдак прадбачліва захоўвае свае грошы ў залатых манетах у гіганцкім браняваным сховішчы.

Лідар леташняга рэйтынгу - вампір Карлайл  Кален з серыі раманаў "Змрок" Стефані Маер - сёлета апусціўся на другую пазіцыю. Яго накапленні ацэньвюецца ў 36 мільярдаў долараў. Сваім багаццем упыр абавязаны здольнасці сваёй дачкі Эліс да прадбачання. Менавіта яна параіла Калену ўкласці грошы ў Wal-Mart і Google, калі гэтыя кампаніі толькі з'явіліся на рынку.

Трэці радок у рэйтынгу займае Артэміюс  Фаўл Другі - герой серыі кніг ірландскага пісьменніка Ёна Колфера. Юны геній, які ва ўзросце 10 гадоў атрымаў у спадчыну кіраванне адным з самых буйных у свеце злачынных сіндыкатаў, на чым і скалаціў стан у 13 мільярдаў.

Персанаж коміксаў і самы багаты хлопчык на Зямлі Рычы  Рыч трапіў толькі на 4-е месца Багацце маладога чалавека, які зарабляе на вытворчасці робатызаваных хатніх гаспадынь і атамных тостараў, ацэньваецца амаль у 10 мільярдаў.

Фота:  examiner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі