Скарачэнне чыноўнікаў вынеслі на грамадскае абмеркаванне

У мясцовым райвыканкаме Еўрарадыё кажуць, што грамадскае абмеркаванне праходзіць вяла, бо людзі не вераць, што да іх меркавання прыслухаюцца.

Супрацоўніца: “Пакуль толькі адзінкавыя скаргі атрымліваем. Я таксама лічу, што не трэба гэта рабіць. Спачатку мы закрыем школы маленькія, пасля закрыем сельсавет... А яшчэ праз пару гадоў у вёсцы зусім нічога не застанецца".

Таксама ў Стаўбцах спадзяюцца пазбегнуць не толькі аб’яднання сельсаветаў, але і скарачэння штата чыноўнікаў райвыканкама. Гаворка ідзе пра скарачэнне каля 15 чалавек са Стаўбцоўскага райвыканкама пры агульнай колькасці каля 90 дзяржслужачых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі