Скандал у беларускім футболе: гулец выступаў пад чужым прозвішчам

У Слоніме гулялі серадняк — "Камунальнік" і аўтсайдэр — "Віцебск-2". Слонімскія футбалісты выйгравалі з лікам 1:0, на 75-й хвіліне не забілі пенальці, а на 86-й прапусцілі мяч у сваю браму. У выніку — нічыя 1:1.

Аднак, як інфармуе сайт football.by, у пратаколе было запісана: "Пасля заканчэння матча было выяўлена судзейскай брыгадай, што замест гульца "Віцебск-2" Пракоф'ева Уладзіслава № 10 гуляў Бярозкін Яўген (са слоў гульца) пад тым жа нумарам". Сітуацыю будзе разбіраць Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі