Сіноптыкі: Першая навальніца ў Мінску магчымая на выхадных

Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў гідраметэацэнтра Людміла Парашчук:
130422_parachuknadvorje.mp3
“Вялікая верагоднасць, што навальніца ў Мінску будзе ў суботу, бліжэй да вечара. Але яна можа і абмінуць бокам, не ўсе змогуць пачуць. На бліжэйшыя суткі ў нас 10-15 цяпла. А ў суботу павысіцца тэмпература на поўдні — да +25”.

Дарэчы, у пятніцу сіноптыкі прагназуюць замаразкі ўначы ў найбольш нізінных месцах краіны.

Сіноптыкі: у аўторак уначы чакаецца мароз, удзень — да 18 цяпла

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі