Сіноптыкі: На Беларусь насоўваецца вялізны антыцыклон з Балтыкі (фота)

Уначы ў чацвер месцамі на захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер узмоцніцца да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы — ад 4 цяпла на поўначы да 14-ці на поўдні. У дзённыя гадзіны чакаецца 15-22 вышэй за нуль.

Прагназуецца, што пацяплее ўжо ў бліжэйшыя выхадныя дні.

Так будзе выглядае прасоўванне халоднага антыцыклона праз Беларусь сёння на 15-ю гадзіну. Тое, што мы бачым на здымку гэта халодны атмасферны фронт, які ўтварыўся на стыку антыцыклона і нашых паветраных масаў.

Уначы антыцыклон са Скандынавіі цалкам зойме тэрыторыю Беларусі, атмасферны фронт прасунецца ўжо ва Украіну.


Фота — gismeteo.com і Белгідрамет

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі