The Silicon пачынае запіс альбома ўласных інструменталак

Мінскі гурт The Silicon падрыхтаваў матэрыял для новага альбом і пачынае запіс ужо на наступным тыдні. У адрозненні ад дэбютніка “Desert Storm”, які ўтрымліваў каверы, новы дыск будзе цалкам уласным.

"Дыск будзе інструментальны, усё як і трэба для стылю сёрф, – распавядае пра новы матэрыял лідар ды гітарыст гурта Зміцер Паплаўскі. – Кампазіцыі будуць не суперрокавымі, яны будуць больш меладычнымі, будзе больш усялякіх прыгожых гармоній. Будзе проста прыгожы альбом прыгожай музыкі. Мы не жадаем рабіць гэтым дыскам нейкі фурор. Мы проста прыдумалі некалькі прыгожых кампазіцый".

Назвы пакуль у будучага дыска няма, які і ў песень, бо іх музыкі прыдумляюць пасля запісу. Плануецца, што новы альбом The Silicon з'явіцца ўжо бліжэйшай вясной.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі