Што замежнікі пішуць пра Беларусь пасля святкавання Новага года?

29-гадовы парыжанін Нэльсан, па запрашэнні беларускіх сяброў, прыехаў сустракаць Новы год у Беларусь.

“У Беларусі гэта свята адзначаюць разам з сем’ямі. А ў Францыі – з сябрамі. У нас гэта імпрэза на адзін дзень альбо ноч. А тут адзначаюць, напрыклад, два дні”, — распавядае Еўрарадыё француз. Кажа, што яго здзівіла пільная ўвага беларускіх сяброў да прамовы прэзідэнта – у Францыі такога няма. А таксама вялікія натоўпы ў крамах і рэстаранах напярэдадні свята. Хаця Нэльсан застаўся задаволены.

Еўрарадыё пашукала водгукі пра Беларусь іншых “навагодніх турыстаў”.

Аккурат сразу после Н.Г. собираюсь совершить вояж. Сначала заеду в европейский Калининград, затем в совковый Минск, — дзеліцца навагоднімі планамі на старонках свайго ЖЖ-юзэр stancoy. У каментарах яму раяць спыніцца ў гасцініцы “Звязда”, дзе падаюць смачную і недарагую салянку за 60-80 расійскіх рублёў і піва па такім жа кошце.

Іншы карыстальнік ЖЖ, пецярбуржац megaslav, у разгар святаў таксама выпраўляецца ў Беларусь.

Кто куда, а я в данный момент выезжаю в Беларусь ;) Немного одиночества никогда не помешает, — піша карыстальнік рана раніцай 1-га студзеня.

ЖЖ-карыстальніца ko-shmariki прыехала сустракаць Новы год… у беларускім лесе. І мяркуючы па вялікім фотарэпартажы, засталася задаволеная.

Дарэчы, парыжанін Нэльсан таксама быў уражаны сустрэчай Новага года ў лесе. І “стойкасцю” беларусаў.

Нэльсан: “А пасля 12-ці мы пайшлі ў лес і там правялі ўсю ноч. Пілі, елі, палілі касцёр. Я крыху баяўся, у Беларусі даволі холадна зімой. Але людзі не баяцца ні снегу, ні халоднага надвор’я”.

А вось Just Row, якая прыляцела на Новы год з Санкт-Пецярбурга ў Мінск была ўражаная, хутчэй, негатыўнымі момантамі. Прыгоды пачаліся ад самага аэрапорта, дзе таксіст, спасылаючыся на лічыльнік даказваў, што 40 долараў — нармальны кошт за паездку да сталіцы.

В итоге все затраты на такси обошлись нам почти по стоимости билета на самолет)) Ну ладно с этим. Цены на продукты в Беларуси оказались не ниже - отдельные были дороже в раза 2. Обслуживание в магазинах просто не уместно! Продавцы злые, хамят, не отвечают на наши вопросы, стараются быстро отвязаться и повышают голос, — абураецца дзяўчына на адным з расійскіх турыстычных форумаў. Таксама яе засмуцілі вялізныя чэргі ў крамах і абменніках 31-га снежня. І кошты за здымныя кватэры, якія “повысили в 2-3 раза не только в связи с ажиотажем новогодних праздников, но они совсем иного уровня для приезжих из России”. На шчасце, усё гэта не сапсавала “гасцям сталіцы” радасць ад чыстага горада і сустрэчы з сябрамі.

Тым часам адзін з карыстальнікаў facebook Іван Макараў шкадуе беларусаў з нагоды святаў.

Іван Макараў: “Да, кстати, искренне жаль белорусов. У них завтра уже рабочий день. Батько не дремлет)

Сапраўды, у Расіі навагоднія святы заканчваюцца толькі 8 студзеня. Таму, магчыма, што яшчэ не ўсе, хто хацеў бы выказацца пра беларускі Новы год, вярнуліся дадому.

Фота: fotka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі