Шматко мяркуе, што Беларусь можа замяніць электраэнэргію вуглем

Кіраўнік Мінэнэрга Расіі Сяргей Шматко заявіў, што абмежаванне паставак з’яўляецца звычайнай камерцыйнай працэдурай. З яго словаў, Расія не будзе пастаўляць электраэнэргію бясплатна. Шматко параіў беларускім калегам не драматызаваць сітуацыю, а проста своечасова расплачвацца з расійскімі імпарцёрамі, паведамляе РІА “Новости”.


Расійскі міністр падтрымаў выказаную раней пазіцыю “Белэнэрга”. Беларускі канцэрн мяркуе, што недахоп расійскай электраэнэргіі можна замясціць больш дарагой вугальнай генерацыяй электрычнасці.


Нагадаем, расійскае прадпрыемства “Интер РАО” з 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь на 200 МВт, альбо 50% ад агульнага аб’ёма паставак. Прычынай абмежавання была названая запазычанасць нашай краіны ў 54 млн долараў.