Шклоўскі ваенкамат зацікавіўся сынам экс-кандыдата Кастусёва

Але, як патлумачыў Еўрарадыё сам экс-кандыдат у прэзідэнты, справу ў ваенкамаце ўдалося паспяхова вырашыць.

Рыгор Кастусёў: "Дакументы мы занеслі. Зараз сын атрымлівае візу, з тэрыторыі Беларусі яшчэ не з'ехаў. Будзем спадзявацца, што ўсё абыдзецца добра... Але дакументы мы занеслі — вусна нам сказалі, што прэтэнзіяў няма".

Андрэй Кастусёў па праграме Каліноўскага навучаўся ў Польшчы і абараніў званне магістра па спецыяльнасці "эканоміка электроннага бізнэсу". Хлопец паспяхова здаў усе іспыты і адразу быў прыняты ў дактарантуру Гданьскага ўніверсітэту. Згодна з беларускім заканадаўствам, адтэрміноўка ад прызыву павінна быць працягнутая да канца навучання Андрэя ў дактарантуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі